Опрос

Что вы хотели бы видеть на сайте?
 

Рекомендуем


тренинг НЛП-Практик в Минске

 


��������, ���������� ���������



Partners:

Belarus NLP-business trainer
Первомайский район
Первомайский район МинскаПервомайский район образован в 1969 году. В современных границах с 1977 года. Расположен в северо-восточной части города между ул. Я. Коласа и массивами Ботанического сада и парка им. Челюскинцев.

Основные магистрали: проспект Независимости, ул. Я. Коласа, К. Калиновского, Волгоградская, Логойский тракт.

Площадь 2640 га, в том числе около 500 га зелёных насаждений, 10 га водной поверхности.

На территории района 12 промышленных предприятий, в том числе часовой завод, маргариновый завод, «Термопласт»; Национальная академия наук, 17 НИИ; 10 проектных организаций, 7 конструкторских бюро; киностудия «Беларусьфильм».

Здесь же расположено новое здание Национальной библиотеки и Детская железная дорога.

На территории района разместится белорусский Парк высоких технологий

На территории района установлены памятники М. И. Калинину (1978), бюст трижды Героя Социалистического Труда Я. Б. Зельдовича (1978), обелиск на братской могиле жертв фашизма, находятся братские могилы воинов Советской Армии, партизан и мирных жителей (1963; 1955).

Военное кладбище PDF Печать E-mail

Вядома, што клады паміж сённяшнімі вуліцамі Чырвоназорнай, Казлова і Берасцянскай вядуць адлік ад 1840-х гадоў. Тады тут хавалі вайскоўцаў, памерлых у гарадскім шпіталі. Амаль да самага распаду Расійскай імперыі могілкі належалі вайсковаму ведамству. За Саветамі тут хавалі буйных грамадскіх, партыйных, культурных дзеячаў. Быццам, улады БССР нават збіраліся зрабіць з Вайсковых могілак пантэон дзяржаўных і нацыянальных герояў. Кажуць, было гэта ці то пасля смерці Сталіна, ці то ў познесавецкі час. Аднак легенда засталася легендай. Ад сярэдзіны 1950-х пахаванне ў цэнтры Мінска спынілі, а знакамітасцяў сталі хаваць на Ўсходніх могілках. 

voennoe kladbische1  

Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе ў гонар перамогі расійскіх войскаў у руска-турэцкай вайне 1877-78 гадоў. Усярэдзіне бажніцы - пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палку і артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне.

 

voennoe kladbische1

 

voennoe kladbische1

 

voennoe kladbische1

 

voennoe kladbische1
Непадалёк ад велічных надмагілляў афіцэраў Расійскага войска у 1920-х гадах з'явіўся помнік на магіле эсэра і тэрарыста Івана Пуліхава, які разам з Аляксандрай Ізмайловіч 27 студзеня 1906 года здзейсніў замах на мінскага губернатара Курлова, за што і быў пакараны смерцю. 

 

voennoe kladbische1
Побач з праваслаўнымі пахаваннямі позняй Расійскай імперыі сустракаюцца і каталіцкія.

 

voennoe kladbische1

 

voennoe kladbische1
7 чэрвеня 1927 года каля станцыі Ждановічы перавярнулася дрызіна, у якой ехаў другі чалавек у ГПУ БССР Іосіф Апанскі. Разам з кіроўцам Голубевым пры нявысветленых дагэтуль абставінах яны загінулі. Віну за аварыю ўсклалі на "контррэвалюцыю", а таксама на людзей, чые зямельныя надзелы прылягалі да чыгункі. Дзве сям'і выслалі ў Архангельскую вобласць.

 

voennoe kladbische1
На пахаванні БССРаўскага часу наклала адбітак беларусізацыя.

 

voennoe kladbische1

 

voennoe kladbische2

 

voennoe kladbische2
Ці не адзіны габрэйскі помнік, дзе ёсць надпіс на ідыш.

 

voennoe kladbische2

 

voennoe kladbische2

 

voennoe kladbische2

 

voennoe kladbische2

 

voennoe kladbische2

 

voennoe kladbische2

 

voennoe kladbische2
Неад'емны складнік могілкавага відарысу.

 

voennoe kladbische2

 

voennoe kladbische3
Дырэктар Інстытута геалогіі спачатку пры Інбелкульце, а потым пры БелАН Мікалай Бліядуха. “Хадзіла легенда, што гэты чалавек хацеў, каб Беларусь была незалежная, каб Беларусі ўсяго было даволі”, – прыгадваў знаны дзеяч эміграцыі Вітаўт Кіпель.

 

voennoe kladbische3
Старшыня ЦВК і СНК БССР, нацыянал-бальшавік Аляксандр Чарвякоў быў "першым беларускім начальнікам", які звяртаўся да народа па-беларуску. Аднак помнік мужнаму чалавеку, які выбраў смерць заміж "здачы" паплечнікаў, паставілі па-расійску. 

 

voennoe kladbische3

Выбітны гісторык, першы прэзідэнт БелАН скончыў самагубствам 4 лютага 1931 пасля шэльмавання па справе міфічнага "Саюза вызвалення Беларусі".

 

voennoe kladbische3
"У літаратурным куточку" могілак зусім побач помнікі паэтам Алесю Гурло, Паўлюку Трусу, класіку-празаіку Кузьму Чорнаму...

 

voennoe kladbische3

... і аўтару словаў гімна БССР "Мы беларусы" Міхасю Клімковічу. Гурло быў арыштаваны і высланы ў Расію па справе "Саюза вызвалення Беларусі". Чорны прайшоў праз нялюдскія катаванні ў мінскай унутранай турме НКВД "амерыканцы". Клімковіч кіраваў Саюзам пісьменнікаў БССР у той час, калі ў малох рэпрэсій трапіла больш за 90% беларускіх літаратараў. 

     

voennoe kladbische3
Паблізу - магіла паэта, дзеяча заходнебеларускага нацыянальнага руху Валянціна Таўлая і...

 

voennoe kladbische3

 

voennoe kladbische3

 

voennoe kladbische3

 

voennoe kladbische3
Адны з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра Уладзімір Крыловіч і Еўсцігней Міровіч. Шыльда на помніку першага аформлена з элементамі трасянкі: "...члену ЦИКа БССР Владзіміру Нікалаевічу КРЫЛОВІЧУ".

 

voennoe kladbische4
Тут ляжыць аўтар беларускага гімна і "Песні пра Нёман" Несцер Сакалоўскі.

 

voennoe kladbische4
Значную частку могілак займаюць пахаванні чырвонаармейцаў, якія загінулі ў баях Другой сусветнай.

 

voennoe kladbische4

 

voennoe kladbische4
Нямала тут і грамадзянскіх пахаванняў перыяду нямецкай акупацыі.

 

voennoe kladbische4
Іван Кушнер быў настаяцелем царквы Аляксандра Неўскага падчас нацыстоўскай навалы. Прыхільнік беларусізацыі царквы, ён хаваў ад немцаў габрэйскіх дзяцей. Калі ў 1943-м святар падарваўся на міне, яго хавалі тысячы чалавек, дзесяткі царкоўнікаў.

 

voennoe kladbische4
"1 ліпеня 1942 году адбывалася пахаваньне Купалавай маці Бянігны, - піша ў кнізе "Імёны свабоды" Уладзімір Арлоў. - (Як апавядаюць, яна праз усё жыццё шкадавала, што сын перайшоў у вершах з польскай мовы на беларускую.) Асвяціўшы свежы грудок на менскіх Вайсковых могілках, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі прароча прамовіў: “Дзе сын твой, гаротная беларуская маці?” Ніхто ў акупаваным Менску яшчэ ня ведаў, што сын ужо таксама там, у нябеснай Беларусі: у той жа дзень у Маскве хавалі забітага Купалу". У ліпені 1962 года урна з прахам Янкі Купалы была перавезена з маскоўскіх Ваганькаўскіх могілак на мінскія Вайсковыя. 

 

voennoe kladbische4
Манументы народным песнярам Коласу і Купалу месцяцца на ўзгорку Вайсковых могілак. У жыцці класікі не былі сябрамі, і цяпер іх укамянелыя постаці глядзяць у розныя бакі.  

  

voennoe kladbische4

 

voennoe kladbische4

 

voennoe kladbische4

Для некага сяброўства ў КПСС было найвялікшым дасягненнем у жыцці.

 

voennoe kladbische5
Такіх папярэджанняў на занядбаных магілах становіцца ўсё больш.

 

voennoe kladbische5

 

voennoe kladbische5
Амерыканка Рут Уолер была жонкай апошняга кіраўніка беларускай місіі ЮННРА - Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у справе дапамогі і аднаўлення ў Мінску. Аднойчы ўлетку 1946-га яна кінулася ў возера ратаваць трох тонучых беларускіх хлопчыкаў, пасля чаго захварэла і памёрла. Супрацоўнікі амбасады ЗША штогод ушаноўваюць яе памяць.

 

voennoe kladbische5

 

voennoe kladbische5

"Ахвярам землетрасення ў Арменіі ад Мінскага армянскага таварыства".

 

voennoe kladbische5
Адно з новых пахаванняў.

 

voennoe kladbische5

 

voennoe kladbische5

 

Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY

 


Home